Вы кажаце, добрая мэта асвячае нават вайну? А я кажу вам: толькi дабро вайны асвячае ўсякую мэту.

Вайна i мужнасць стварылi больш вялiкае, чым любоў да блiзкага. Не спагада, а адвага ваша ратавала дагэтуль няшчасных.

'Што такое дабро?' - пытаецеся. Дабро - гэта адвага. Хай малыя дзяўчаткi кажуць: 'Дабро - гэта тое, што прыгожае i разам з тым кранальнае'.

Вас называюць бессардэчнымi: але сэрца ваша шчырае, i я люблю сарамяжлiвасць вашай сардэчнасцi. Вы саромеецеся прылiву чуллiвасцi, iншыя саромеюцца адлiву яе.

Вы брыдкiя? Ну што ж, братове мае! Ахiнiцеся ўзвышаным, апранiцеся ў мантыю брыдкага!

I калi душа ваша робiцца велiчнай, яна робiцца пагардлiвай, i сама яе ўзнёсласць тоiць у сабе лiхату. Я ведаю вас.

У лiхаце сустракаецца пагардлiвец з бяссiльцам. Але яны не разумеюць адзiн аднаго. Я ведаю вас.

Вы павiнны мець толькi ворагаў, вартых нянавiсцi, а не ворагаў дзеля пагарды. Вы павiнны ганарыцца сваiмi ворагамi: тады толькi поспехi вашых ворагаў будуць вашымi поспехамi.

Паўстанне - гэта слушнасць рабоў. Хай будзе вашай слушнасцю паслушэнства! А кожны ваш загад - гатоўнасцю.

Кожнаму добраму ваяру 'ты павiнен' гучыць прыемней, чым 'я хачу'. I ўсё тое, да чаго схiльнае сэрца ваша, павiнна быць спачатку загадана вам.

Хай будзе ваша любоў да жыцця любоўю да найвышэйшай надзеi: а гэтай надзеяй хай зробiцца найвышэйшае ваша перакананне!

Але i яго вы павiнны атрымаць ад мяне як загад - ён такi: чалавек ёсць нешта, што трэба пераадолець.

Дык жывiце жыццём паслушэнства i вайны! Якi сэнс у доўгiм жыццi! Якi ваяр хоча лiтасцi!

Я не лiтую вас, я люблю вас усiм сэрцам, мае супольнiкi па вайне!..

Так сказаў Заратустра.

Пра новых кумiраў

Сям-там яшчэ ёсць плямёны i народы, але не ў нас, братове мае; у нас ёсць дзяржавы.

Дзяржава? Што гэта такое? Дык вось, слухайце ж мяне цяпер, бо скажу я вам слова маё пра пагiбель народаў.

Дзяржаваю называецца сама халодная пачвара. Холадна хлусiць яна; i вось якая хлусня лезе з вуснаў яе: 'Я, дзяржава, - гэта народ'.

Гэта хлусня! Родапачынальнiкамi народаў былi творцы - яны надзялiлi вераю i любоўю сваiх супляменнiкаў: так яны служылi жыццю.

А тыя, што паставiлi пасткi на людзей i назвалi гэта дзяржавай, знiшчальнiкi: меч i сотню жаданняў навязалi яны ўсiм.

Там, дзе яшчэ ёсць народ, не разумее ён дзяржавы i ненавiдзiць яе як сурочлiвае вока i замах на правы i звычаi.

Такую азнаку даю вам я: у кожнага народа ёсць свая мова дабра i зла, i ў гэтым адзiн народ не разумее другога. Свая мова здабываецца кожным народам у спрадвечных правах i звычаях яго.

Але дзяржава хлусiць на ўсiх мовах дабра i зла; i ўсё, што яна кажа хлусня, i ўсё, што яна мае, - украдзена ёю.

Усё ў ёй - фальшывае; крадзенымi зубамi кусаецца яна, пачвара. Нават вантробы ў яе - фальшывыя.

Месiва моваў у разуменнi дабра i зла - гэтую азнаку я даю вам як азнаку дзяржавы. Сапраўды, цяга да пагiбелi - азнака гэтая! Сапраўды, яна клiча прапаведнiкаў смерцi!

Народзяцца многiя мноствы: лiшнiм i была прыдумана дзяржава!

Глядзiце, як надзiць яна гэтыя многiя мноствы! Як яна душыць iх, як жуе i перажоўвае!

'Няма на зямлi нiчога большага, чым я. Я - палец Божы, я - упарадковец' так рыкае пачвара. I не адны толькi даўгавухiя i блiзарукiя на каленях кленчаць!

О, нават вам, вялiкiя душы, нашэптвае пачвара сваю чорную хлусню! О, яна ўгадвае багатыя сэрцы, што ахвотна раздаюць сябе!

Яна ўгадвае i вас, пераможцы старога бога! Вы стамiлiся ў барацьбе, i цяпер сама стома вашая служыць новаму кумiру!

Героямi i тымi, хто сумленны, хацеў бы абставiць сябе гэты новы кумiр! Ахвотна грэецца на сонцы чыстага сумлення халодная пачвара.

Гэты новы кумiр усё вам гатовы аддаць, калi вы паклонiцеся яму: так ён купляе бляск цнотаў вашых i позiрк гордых вачэй.

Вамi хоча ён завабiць многiя мноствы! I вось прыдумана была пякельная штука - конь смерцi, якi бразгае збруяй боскiх пашанаў!

Праўда, смерць была вынаходлiвая для многiх мностваў, смерць, якая славiць сябе пад выглядам жыцця: сапраўды, неацэнная паслуга ўсiм прапаведнiкам смерцi!

Дзяржаваю называю я гэтага кумiра; дзяржаваю, дзе ўсе - i добрыя i благiя - упiваюцца атрутай; дзяржаваю, дзе ўсе - i добрыя i благiя - губляюць самiх сябе; дзяржаваю, дзе павольнае самазабойства ўсiх называецца 'жыццём'.

Зiрнiце ж на ўсiх гэтых лiшнiх! Яны крадуць творы вынаходцаў i скарбы мудрацоў: культурай называюць яны гэты крадзеж - i ўсё ў iх ператвараецца ў хваробы i нягоды!

Зiрнiце на гэтых лiшнiх! Яны ўвесь час хворыя, яны выблёўваюць сваю жоўць i называюць гэта газетай. Яны глытаюць адзiн аднаго i нiяк не могуць сябе стравiць.

Зiрнiце ж на гэтых лiшнiх! Яны грабуць багаццi i бяднеюць яшчэ больш. Яны, нямоглыя, прагнуць улады i, перш за ўсё, яе рычага - грошай!

Зiрнiце, як яны лезуць, гэтыя ўвiшныя малпы! Як караскаюцца адзiн цераз аднаго i зрываюцца ў смярдзючую прорву!

Туды, да трона iмкнуцца яны: у шаленстве сваiм яны думаюць, быццам на троне сядзiць шчасце! Часта бруд сядзiць на троне, а часта сам трон - на брудзе.

Шаленцы ўсе гэтыя, што караскаюцца, як малпы, кiдаюцца, быццам у гарачцы. Смуродам патыхае iхнi кумiр, гэтая халодная пачвара; смярдзяць i яны самыя ўсе разам, службiты iдала.

Братове мае, няўжо вы хочаце задыхнуцца ў смярдзючым чадзе з iх ненажэрных пашчаў? Бiце шыбы, выскоквайце на свабоду!

Уцякайце ад смуроду! Уцякайце ад iдалапаклонства лiшнiх людзей!

Уцякайце ад смуроду! Бяжыце ад чаднага дыму чалавечых ахвяр!

Зямля яшчэ i сёння свабодная для ўзвышаных душ. Яшчэ шмат вольных мясцiнаў для пустэльнiкаў i тых, хто самотны ўдвух; мясцiнаў, дзе веюць пахошчамi спакойныя моры.

Яшчэ адкрыты вялiкiм душам доступ да свабоднага жыцця. Сапраўды, мала чым авалодае той, хто валодае толькi малым: хвала беднасцi!

Толькi там, дзе канчаецца дзяржава, пачынаецца чалавек - не лiшнi чалавек: там гучыць песня таго, хто патрэбен, - адзiная i непаўторная.

Туды, дзе канчаецца дзяржава, - туды глядзiце, братове мае! Хiба не бачыце вы вясёлкi i мастоў, якiя вядуць да Звышчалавека?

Так сказаў Заратустра.

Пра рыначных мух

Дружа мой, уцякай у свой зацiшак! Я бачу, ты аглушаны шумам вялiкiх i паколаты джаламi малых.

Лес i скалы ўмеюць з годнасцю маўчаць разам з табою. Прыпадобнiся ж зноў да ўлюбёнага дрэва твайго: раскiнуўшы голле, прыслухоўваючыся, цiха схiлiлася яно над морам.

Дзе канчаецца адасабленне, там пачынаецца рынак; дзе пачынаецца рынак, там пачынаецца шум вялiкiх актораў i брунжанне ядавiтых мух.

У свеце сама лепшыя рэчы яшчэ нiчога не значаць, пакуль няма таго, хто iх пакажа з памоста: вялiкiмi людзьмi называе натоўп гэтых паказнiкаў.

Дрэнна разумее натоўп усё вялiкае, цi - творчае. Але добра разумее актораў, якiя паказваюць усё вялiкае на сцэне.

Вакол вынаходцаў новых каштоўнасцяў круцiцца свет - нябачна круцiцца ён; а навакол актораў круцяцца натоўп i слава: гэта i называецца светапарадкам.

У актора ёсць дух, але мала сумлення духу. Ён заўсёды верыць у тое, праз што i iншых прымушае

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату