сённяшнiм днём. 'Вось той камень, на якiм я сядзеў учора ранiцай, - сказаў ён, пагладжваючы бараду, - сюды падышоў вяшчун, тут жа я пачуў i першы раз той крык, якi чуў толькi што, вялiкi крык на дапамогу.
О вышэйшыя людзi, гэта вашую бяду прадказаў мне ўчора стары вяшчун, вашай патрэбай хацеў ён спакусiць i спаняверыць мяне: 'О Заратустра, - сказаў ён мне, - я прыйшоў, каб увесцi цябе ў твой апошнi грэх'.
'У мой апошнi грэх? - гнеўна ўсклiкнуў Заратустра, засмяяўшыся з сваiх слоў, - што было наканавана мне як апошнi грэх?'
I зноў Заратустра адышоў у сябе, i зноў задуменна апусцiўся на камень i задумаўся. Раптам ён ускочыў.
'Спагада! Спагада вышэйшаму чалавеку! - усклiкнуў ён, i твар яго спахмурнеў i пасуровеў. - Што ж! На гэта - быў свой час!
Мае цярпеннi i спагада мая - што мне да гэтага! Хiба да шчасця iмкнуўся я? Я iмкнуўся да справы сваёй!
Наперад! Явiўся леў, блiзка дзецi мае, выспеў Заратустра, настала мая гадзiна:
Гэта мая ранiца, мой дзень загараецца: уставай, падымайся, Вялiкi Полудзень!'
Так сказаў Заратустра, пакiдаючы сваю пячору, прасветлены i дужы, быццам ранiшняе сонца, што выходзiла з-за цёмных гор.