- Слаўная штука тытунь! - сказаў ён, моцна зацягнуўшыся. - Мне вельмi пашанцавала, што я трапiў да вас, Кемп. Вы павiнны памагчы мне. Падумаць толькi - якраз цяпер натрапiў на вас! Я ў адчайным становiшчы. Я быў як звар'яцелы. Чаго толькi я не перажыў! Але цяпер у нас справа пойдзе, ужо паверце...

Ён выпiў яшчэ вiскi з содай. Кемп устаў, агледзеўся i прынёс з суседняга пакоя яшчэ шклянку для сябе.

- Усё гэта дзiка... але, напэўна, я таксама вып'ю.

- Вы амаль не змянiлiся, Кемп, за гэтыя дванаццаць гадоў. Вы, бландзiны, мала мяняецеся. Усё такi ж стрыманы i метадычны... Я павiнен вам усё растлумачыць. Мы будзем працаваць разам!

- Але як гэта адбылося? - спытаў Кемп. - Як вы сталi такiм?

- Богам прашу, дайце мне спакойна пакурыць, потым я вам усё раскажу.

Але ў гэтую ноч ён не расказаў нiчога. У яго разбалелася рука i пачалася гарачка, ён вельмi аслабеў. Яго хворае ўяўленне ўсё вярталася да пагонi на ўзгорку i да бойкi каля шынка. Ён пачаў было расказваць, але адразу пераходзiў на iншае. Ён няскладна гаварыў пра Марвела, сутаргава зацягваўся, i ў голасе яго чулася раздражненне. Кемп стараўся атрымаць з яго расказу ўсё, што мог.

- Ён мяне баяўся... я бачыў, што ён мяне баiцца, - зноў i зноў паўтараў Невiдзiмка. - Ён хацеў уцячы ад мяне, толькi пра гэта i думаў. Якое я зрабiў глупства! Трэба было забiць яго...

- Дзе вы ўзялi грошы? - раптам спытаўся Кемп.

Невiдзiмка прамаўчаў.

- Сёння я не магу вам сказаць, - адказаў ён.

Раптам ён застагнаў i нагнуўся наперад, схапiўшыся нябачнымi рукамi за нябачную галаву.

- Кемп, - сказаў ён, - я не сплю ўжо трэцiя суткi, за ўвесь гэты час мне ўдалося задрамаць гадзiну- другую, не больш. Я павiнен выспацца.

- Добра, - адказаў Кемп. - Адпачывайце тут, у маiм пакоi.

- Але як я магу спаць? Калi я засну, ён уцячэ. Эх! Цi не ўсё роўна!

- Рана сур'ёзная? - адрывiста спытаўся Кемп.

- Дробязi - драпiна. Госпадзi, як мне спаць хочацца!

- Дык кладзiцеся.

Невiдзiмка, здавалася, глядзеў на Кемпа.

- У мяне ёсць асаблiвыя прычыны не жадаць быць злоўленым маiмi блiзкiмi, - павольна прагаварыў ён.

Кемп уздрыгнуў.

- I дурань жа я! - усклiкнуў Невiдзiмка, стукнуўшы кулаком па стале. Я сам падаў вам гэтую думку.

Раздзел ХVIII

НЕВIДЗIМКА СПIЦЬ

Нягледзячы на стомленасць i раненне, Невiдзiмка ўсё ж не паверыў слову Кемпа, што на свабоду яго не будзе зроблена нiякага замаху. Ён агледзеў абодва вакны спальнi, падняў шторы i адчынiў аканiцы, каб пераканацца, што гэтым шляхам можна ўцякаць у выпадку неабходнасцi. За вокнамi стаяла мiрная начная цiшыня. Над узгоркамi заходзiў малады месяц. Потым Невiдзiмка агледзеў замок спальнi i дзверы прыбiральнi i ваннай, каб пераканацца, што i адсюль ён зможа ўцячы. Нарэшце ён заявiў, што задаволены. Ён стаяў перад камiнам, i Кемп пачуў гук пазяхання.

- Мне вельмi шкада, - сказаў Невiдзiмка, - што я не магу цяпер расказаць вам аб усiм, што я зрабiў. Але я сапраўды выбiўся з сiл. Гэта недарэчна, бясспрэчна. Гэта жахлiва. Але, верце мне, Кемп, што б вы ранiцай там нi даказвалi, а гэта цалкам магчыма. Я зрабiў адкрыццё. Я думаў захаваць яго ўпотайкi. Але гэта немагчыма. Мне патрэбны памочнiк. А вы... чаго толькi мы не зможам зрабiць!.. Урэшце, пакiнем усё гэта да заўтра. Цяпер, Кемп, я павiнен заснуць - iнакш я памру.

Кемп стаяў пасярод пакоя, гледзячы на безгаловы халат.

- Дык я пакiну вас, - сказаў ён. - Але гэта неверагодна... Яшчэ тры такiя здарэннi, якiя пераварочваюць уверх дном усе мае тэорыi, i я звар'яцею. I ўсё ж, бачна, гэта так! Цi патрэбна вам яшчэ чаго-небудзь?

- Толькi каб вы пажадалi мне спакойнай ночы, - сказаў Грыфiн.

- Спакойнай ночы, - сказаў Кемп i пацiснуў нябачную руку.

Ён бокам накiраваўся да дзвярэй. Раптам халат хутка падышоў да яго.

- Помнiце, - вымавiў халат. - Нiякiх спробаў злавiць цi затрымаць мяне. Iнакш...

Кемп злёгку змянiўся ў твары.

- Я ж, здаецца, даў вам слова, - сказаў ён.

Кемп выйшаў, цiха прычынiў за сабой дзверы, i ключ зараз жа шчоўкнуў у замку. Пакуль Кемп стаяў, не рухаючыся, з выглядам пакорлiвага здзiўлення на твары, пачулiся паспешныя крокi, i дзверы ванны таксама аказалiся зачыненымi. Кемп стукнуў сябе рукой па лбе.

- Сплю я, цi што? Увесь свет звар'яцеў, цi гэта я з глузду з'ехаў? - Ён засмяяўся i злёгку тузануў рукою замкнутыя дзверы. - Выгнаны з уласнай спальнi i кiм? Страшэннай бязглуздзiцай!

Ён падышоў да верхняй прыступкi лесвiцы, азiрнуўся i зноў паглядзеў на замкнёныя дзверы.

- Бясспрэчны факт, - вымавiў ён, дакранаючыся да патылiцы, якая ныла. Так, бясспрэчны факт. Але... - Ён безнадзейна пакiваў галавой, павярнуўся i спусцiўся ўнiз.

Ён запалiў лямпу ў сталовай, дастаў цыгару i пачаў хадзiць па пакоi, то бязладна мармычучы, то гучна спрачаючыся сам з сабою.

- Невiдзiмка! - сказаў ён. - Цi можа iснаваць нябачная жывёлiна? У моры - так. Там тысячы, мiльёны! Усе лiчынкi, усе мiкраарганiзмы... а медузы! У моры нябачных iстотаў больш, чым бачных! Раней я нiколi пра гэта не думаў... А ў сажалках! Усе гэтыя малюсенькiя арганiзмы, якiя жывуць у сажалках, - кавалачкi бясколернай, празрыстай слiзi... Але ў паветры? Не! Гэта немагчыма. А ўрэшце - чаму б i не? Калi б чалавек быў бы зроблены са шкла - i то ён быў бы бачны.

Кемп глыбока задумаўся. Тры цыгары ператварылiся ў белы попел, якi рассыпаўся па дыване, перш чым ён загаварыў зноў. Дакладней проста ўскрыкнуў. Потым ён выйшаў з пакоя, прайшоў у сваю прыёмную i запалiў там газ. Гэта быў маленькi пакой, таму што доктар Кемп не займаўся практыкай; там ляжалi газеты. Ранiшнi нумар, разгорнуты, валяўся на стале. Ён схапiў газету, перагарнуў яе i пачаў чытаць паведамленне аб 'Незвычайным здарэннi ў Айпiнгу', якое з такой шчырасцю прачытаў Марвелу матрос у Порт-Стоў. Кемп хутка прабег гэтыя радкi.

- Захутаны! - усклiкнуў Кемп. - Пераапрануты! Хавае сваю тайну! Мусiць, нiхто не ведаў пра яго няшчасце. Што ў яго, каб яго чорт узяў, у галаве?

Ён кiнуў газету i пашукаў вачыма на стале.

- Ага! - сказаў ён i схапiў 'Сент-Джэмс газэт', якая была яшчэ не разгорнута. - Зараз даведаемся ўсю праўду, - сказаў ён i разгарнуў газету. У вочы яму кiнулiся дзве калонкi: 'Цэлая вёска ў Сэсексе звар'яцела!' паведамляў загаловак. - Божа лiтасцiвы! - усклiкнуў Кемп, прагна чытаючы скептычную справаздачу пра ўчарашнiя падзеi ў Айпiнгу, якiя апiсаны намi вышэй. Заметцы папярэднiчала паведамленне, перадрукаванае з ранiшняй газеты.

Кемп перачытаў усё з самага пачатку. 'Бег па вулiцы, сыплючы ўдарамi направа i налева. Джаферс у непрытомным стане. Мiстэр Хакстэрс атрымаў сур'ёзныя калецтвы i не можа нiчога паведамiць з таго, што бачыў. Цяжкая знявага вiкарыя. Жанчына захварэла ад страху. Вокны перабiты. Уся гэтая незвычайная гiсторыя, напэўна, выдумка, але ўжо занадта цiкавая, каб можна было яе не надрукаваць'.

Кемп упусцiў газету i тупа ўтаропiўся ў адну кропку.

- Напэўна, выдумка! - паўтарыў ён.

Потым схапiў газету i яшчэ раз прачытаў усё з пачатку i да канца.

- Але адкуль узяўся валацуга? Якога чорта ён гнаўся за валацугам?

Кемп бездапаможна апусцiўся ў хiрургiчнае крэсла.

- Гэта не толькi Невiдзiмка, - сказаў ён, - але i звар'яцелы! У яго манiя забойства!..

Калi ўзышла зара i бледныя промнi яе змяшалiся са святлом газа i цыгарэтным дымам у сталовай, Кемп усё яшчэ крочыў з кута ў кут, стараючыся зразумець незразумелае.

Ён быў занадта ўсхваляваны, каб думаць пра сон. Заспаныя слугi, якiя засталi яго ранiцай у такiм выглядзе, падумалi, што на яго дрэнна падзейнiчалi празмерныя заняткi. Ён аддаў незвычайнае, але зусiм яснае распараджэнне згатаваць сняданне на дваiх у кабiнеце наверсе, а потым спусцiцца ўнiз i больш

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату