вялiкая падзея. Быццам нейкая сiла адабрала ад яго спакой. Была восень, бадай-што такая самая пара, калi ён, тады, даўно iшоў па роднай зямлi, гасцiнцам, з чужацкага палону. Цiхая стаяла ранiца. Ледзь толькi развiднелася. Першая драбнюткая сняжынка ўпала яму на руку, калi ён падыходзiў да новага дома. I ў трывожным, i ў нецярплiвым чаканнi ён стаў на ганку i прыслухоўваўся да цiшынi, што панавала навокал дома i ў iм. Настаў момант, дзеля якога можа ён так сумаваў калiсьцi па сваёй Волечцы i аддаваў ёй сваю душу. Ён вельмi выразна пачуў з ганка, як у доме закрычала дзiця. Ён уздрыгануўся i стукаючы ботамi ўвайшоў у дом.

III

У тыя гады, а можа i пазней на якi год цi паўтара, у мясцовасцi далёкай ад Сумлiч, ад iх кiламетраў за сто, кiрункам памiж поўднем i ўсходам, з'явiўся нейкi невядомы нiкому Сымон Ракуцька, чалавек не першай маладосцi i з выгляду вельмi здаровы. А ўрэшце, у яго быў такi няпэўны выгляд, што цяжка было ўгадаць, колькi яму год. Магло быць i дваццаць шэсць, а можа i трыццаць пяць, калi не ўсе трыццаць сем. Ёсць сярод людзей такiя твары. Хада яго была цвёрдая, i на кожным кроку ён накiўваўся наперад, быццам на секунду ўгiнаўся. Той куток, куды ён явiўся, быў вельмi глухi. Ад чыгункi далёка, хоць, праўда, кiламетраў за дваццаць убок праходзiла старая Маскоўска-Варшаўская шаша. Але, як вядома, гэтая калiсьцi вельмi жывая дарога ў тыя часы ўжо даўно была ў глухiм заняпадзе. Расказвалi, што гэты Сымон Ракуцька, пакуль выбраць сабе для аселасцi месца, доўга выглядаў, дзе каб цiшэй i глушэй. Нарэшце ён асеў. Гэта быда мясцовасць, дзе павявала першымi адзнакамi Палесся. Нiхто не сказаў бы, што тут было палескага, але яно такi было - цi можа тое, што многа расло параскiданых усюды дубоў, цi неба мела густыя, як над Палессем, колеры, цi роўных нiзiн больш было, як крутых узгоркаў. Праз колькi першых год Сымон Ракуцька жыў ужо ў сваёй сялiбе. Тут цякла невялiкая рэчачка, поўная дробнай i сярэдняй рыбы. З таго боку за рэчкай было поле. Праз рэчку бярвенчатая кладка, як прайсцi двум адразу. Проста з кладкi праз вузкую палосу сухога тарфянага балота вiлася памiж куп'я сцежка, чорная i калючая. Яна выходзiла па палявую дарогу памiж гэтым тарфянiкам i зноў полем, роўным i з рэдкiм асiннiкам. Уласна кажучы, гэтая дарога, як праехаць з калясьмi, служыла вулiцай двум дзесяткам хат, пастаўленым у адзiн рад, вокнамi на тарфянiк цераз дарогу. Зусiм блiзка, па той бок рэчкi i поля, быў кiламетраў на дзесяць хвойны лес, i паўднёвы вецер гнаў сюды пах смалы. Паветра было, як лагодныя лекi, а краявiд - увасабленне цiхага хараства. Заход сонца быў тут нейкi незвычайны. Можа таму, што былi i лясы, але яны нейк не абмяжоўвалi даляглядаў, i 'лясны прастор' увесь зiхацеў сонцам. I цiшыня. Самае важнае - глуш i цiшыня! Можна было падумаць, што гэты Ракуцька, явiўшыся сюды аднекуль вельмi здалёку, шукаў не зямлi i не хлеба, а толькi цiшынi. Колькi разоў чулi ад яго, калi ён гаварыў не тое, што каму, а сам сабе: 'От жа цiхата, дзякуй Богу'. Чалавек гэты быў дзiўны. Так, як нiхто, ён пiльнаваўся свайго гнязда, якое стала, хоць i марудна, складаў, саломiна за саломiнай. Падазравалi, што з iм нешта здарылася ў жыццi непрыемнае i, можа, нават цяжкае. Можа на яго ўпала была якая цяжкая навала, i ён ратаваўся, баранiўся, як мог, i, напэўна, усiмi спосабамi даводзiў, што ён справядлiвы чалавек i што пакутаваць не павiнен. Можа тут у яго i рэфлекс пэўны выпрацаваўся, бо казалi, што, як толькi ён прыйшоў сюды, адразу абышоў усе тутэйшыя i меншыя i большыя ўстановы i ўсё мясцовае начальства, пры гэтым не разбiраўся, хто з iх большы, а хто меншы, а з усiмi аднолькава гаварыў як самы вялiкi просьбiт. Вiдаць, навучан быў жыццём чалавек! А тым часам усяго i было таго, што ён хацеў выказаць: я чалавек i хачу жыць. Можа хто з яго i пасмяецца, можа хто i асудзiць. Але наўрад цi гэты 'суддзя' сам здолее так рабiць з клёпак пасуду, паставiць хату, часаць гонту, змайстраваць колы, вырабiць зямлю, выгадаваць каня, угадаць за тыдзень наперад надвор'е, памагчы чалавеку ў бядзе i стрымаць слова, як гэта ўмеў Сымон Ракуцька. Кожнаму начальнiку цi таму, каго ён лiчыў за начальнiка, i ў райвыканкоме, i ў сельсавеце, i нават раз у канторы сельскай кааперацыi, Сымон Ракуцька перш за ўсё паказваў паперку, у якой было сказана, што гэты чалавек быў затрыман органамi ГПУ i выпушчан на волю i мае права жыць усюды, дзе толькi захоча, па ўсiм СССР, але толькi не ў пагранiчных з Польшчаю раёнах. Пасля гэтай свае паперкi ён з вялiкай адкрытасцю душы выказваў сваё жаданне ў форме просьбы: 'Я хачу, каб дзе тут асесцi жыць'. 'Падай заяву ў сельсавет', - сказалi яму.

- Дзiва што падам! Адразу! Мне здаецца, што лепшага месца i на свеце няма, як тут. От жа мясцiна! А цiхата якая! Будзеш сабе жыць...

Колькi было таго клопату з той заявай! Можна сказаць з упэўненасцю, што ён у тысячу разоў лепш бы згадзiўся адзiн, сваiмi рукамi, паставiць вялiкi дом, як падаваць тую заяву. Ён раiўся з незнаёмымi людзьмi (знаёмых тут у яго не было). Некалькi разоў тую заяву яму прачытвалi, а ён слухаў i меркаваў - а цi ўсё хаця ўпiсана, што трэба. I вось нарэшце яму сказалi, каб ён сам сабе выбраў месца, з якога каб узяць сабе кавалак зямлi. Тут таксама без клопату не абышлося. Жартачкi? Гэта ж мо не парсюка прадаць або купiць! Гэта ж зямля! На ёй жа калi i не век векаваць, дык доўгiмi гадамi жыць! Ён пайшоў па людзях распытваць, дзе тут што i як расце. Дзе родзiць жыта, а дзе ячмень, а дзе бульба. I так выбраў сабе месца. Але тут гладкасцi адразу не было. Зямлi надзялялi на душы. А сям'i ў яго i было, што ён сам, адзiн. Ён бажыўся i кляўся, што ў яго ёсць жонка i двое дзяцей - сын i дачка, i нават казаў, што жонка завецца Ўльяна, сын Тамаш, а дачка Лiзавета, але яму на гэта адказвалi:

- То дзе ж яны? Ты ж адзiн.

- Мала што адзiн! Яны сюды явяцца да мяне! Яны мяне знойдуць!

Апошнiмi словамi ён якраз i прагаварыўся. Выходзiла, што каб прыйшла да яго сям'я, то яшчэ трэба, каб яна знайшла яго, значыцца, нi жонка, нi дзецi не ведаюць, дзе ён. А гэта не так сабе. Нешта ў гэтага чалавека ёсць такое, што ён адразу не выказвае.

- Дык як жа табе даваць зямлю на чатыры душы, калi ты адзiн i нават сказаць не хочаш, дзе твая сям'я i чаму яна не з табою разам. Можа, хiба ты што дрэннае зрабiў, ды казаць не хочаш?

Рад-няволя, а трэба было або сказаць праўду, або што добрае выдумаць. Але выдумляць не хацелася, i цяжка было, каб гладка ўсё iшлося. 'А чаго ж мне праўды баяцца, ды яшчэ i добрае'. - Так думаў ён, i пакуль яму вымяралi i рэзалi зямлю на чатыры душы, разоў з дзесяць расказаў сваю гiсторыю. I раптам ён стаў цiкавым чалавекам усiм тутэйшым людзям. Вось гэтая гiсторыя, як яе чулi i як ведалi ўсе.

Сымон Ракуцька быў родам з Дзiсненшчыны i астаўся адзiн без блiзкiх i родных з той прычыны, што ў тысяча дзевяцьсот пятнаццатым годзе, калi абозы i натоўпы выгнанцаў плылi з захаду на ўсход, той натоўп, у якiм ён iшоў з бацькам i з дзвюма сёстрамi, на самым выхадзе з роднага сяла трапiў пад абстрэл дальнабойных нямецкiх батарэй. Людзi бягом вярнулiся назад, пакiнуўшы на дарозе забiтых. Дарога на ўсход была адрэзана. Цяпер ужо кожны сам сабою, як мог, браўся на ўсход i кiраваўся сам. Сымон Ракуцька пакiнуў на дарозе забiтага бацьку i сястру, а сам, з другою сястрою, ледзьве паспеўшы пахаваць сваiх нябожчыкаў, вярнуўся да свае хаты. Але што ён там убачыў? Хаты не было. Палавiна сяла выгарала, а зямля дрыжэла ад кананады. Ён i сястра адразу рушылi як найдалей адсюль. Яшчэ раз яны паспрабавалi выбiцца на дарогу, але там ужо акопвалiся немцы. Яны пайшлi куды вочы глядзяць, абы дзе цiшэй i зацiшней. Цэлую ноч яны iшлi, i iм здавалася, што гэта ўсё на ўсход. А ў першую ранiцу яны апынулiся на краi нейкага ляска, дзе трухлявая хацiна адна-адзiнюткая стаяла з забiтымi дошкамi вокнамi i дзвярыма. Усё было так спустошана, што - хто не ўбачыў бы, што гаспадары рушылi на выгнанне, тым больш, што паблiзу валялiся салдацкiя рэчы. Тут ужо адбыўся вайсковы рух. Але тут цяпер так было цiха i мiрна, нiякае знадворнае ўтрапенне не мучыла чалавечай душы, а гром вайны чуўся, хоць ужо i зводдалеку, але i на ўсходзе, i на поўднi, што страх было нават падумаць не пабыць тут хоць дзень. Не закiдаючы думкамi далёка наперад, абое яны ўвайшлi ў хату i знайшлi там цiхi спачын. I дзень прайшоў, i ноч, пасля зноў пачаўся дзень, а яны ўсё былi тут. Ужо i восень як мае быць усталёўвацца пачынала. Ужо i вайна спынiлася недзе тут, ужо i расейскiя салдаты пачалi заходзiць сюды. Брат i сястра знайшлi пры хаце пусты пограб i да самых маразоў запасiлi сабе на зiму бульбу з залеснага поля. Сымону Ракуцьку было тады год можа васемнаццаць. Першы пух на барадзе i губе ўжо здорава высядаў у яго. Баявыя сутычкi вялiкiх i невялiкiх груп адбывацца пачалi ўжо часта. Але месца ўжо тут стала наседжаным. Ракуцька хадзiў босы, аж пакуль зямля не прыпякла яму холадам ногi. Тады ён пачаў мудраваць, як бы гэта абуцца. Ён дапаў да думкi пашукаць сабе ботаў там, дзе яны нiкому не патрэбны. З ботамi ён iшоў з месца нядаўняга бою i натрапiўся па дарозе на Палiводскага, якi ў яго i вярнуўся да жыцця i здароўя i пражыў на яго галетнiцкiм хлебе больш як год, спачатку лечачыся, а пасля чакаючы - а цi не задушаць царскiя генералы рэвалюцыю i цi не можна будзе тады зноў стаць графам i ўласнiкам маёнткаў. Яго гаспадар Сымон Ракуцька здорава-такi яму апрацiвеў сваёю хатняю гаворкаю заўсёды аб хлебе i вопратцы. Графа брала на ванiты ад гэтага Ракуцькавага мужыцтва. Што ж да далейшага, то да пэўнай верагоднасцi тут дайсцi цяжка. Як казаў сам Ракуцька, пасля таго, калi Палiводскi наставiў на яго пiсталет, ён пачаў выганяць Палiводскага з хаты. Палiводскi зноў наставiў пiсталет i выстралiў, але прамахнуўся, бо калацiўся ад злосцi i гневу. I зноў пачаў цэлiцца ў Ракуцьку. Тым часам Ракуцька, бачачы, што справа дрэнь, хапiў замашны кiй i пагнаўся за Палiводскiм, якi бег i страляў не цэлячыся. Перапалоханы

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату