На дарозе застукалi калёсы. Пiльшчыкi азiрнулiся.
Прытулiўшыся адзiн к другому, траслiся ў цесным перадку 'павятовыя начлежнiкi' рыжага - высокi чорны камунiст i нiзкi, чырвоны ад холаду, камсамолец.
Укрытая кажухамi, ляжала на возе хворая жанчына. На самым перадзе на каленях стаяў Мiкiтка i з усiх сiл гнаў конi.
Пiльшчыкi пастаранiлiся; яны саўсiм зышлi ў бок ад дарогi.
Мiкiтка махнуў пугаю, свiснуў на конi, хiтра i весела падмiргнуў у бок пiльшчыкаў, нясмела пазiраўшых на дарогу.
1924
Каментары
Друкуецца па газеце 'Савецкая Беларусь', 1924, 24, 25, 27-30 траўня, дзе апублiкавана ўпершыню. Дата напiсання пад тэкстам адсутнiчае.
Вы читаете Ноч пры дарозе (на белорусском языке)