высвятляў, быў як злы праваднiк на доўгую дарогу ў няпэўную будучыню.

Вось табе й маеш той выбар. Цяпер альбо цэлы наступны раздзел жыцця расклеiць цябе i размажа. I больш не вылезеш з гаўна. Ляснула дзвярыма i не ўпусцiла яго. Два днi не выходзiла з пакоя, не адказвала на званкi. На трэцi дзень паехала да знаёмай у раддом, ды так у бальнiцы i засталася.

XXXVIII

Ты - нiбы свечка ў царкве

Са сваiм узрушэннем

I вераю ў моц святла

Палаеш i жывеш гэтым полымем

Гэта сiла Твая

Таксама жыццедайная як i знiшчальная

Смерць Гэтага святла - iлюзiя

Бо варта вочы адвесцi

i знойдзеш яго

у шмат якiх iншых месцах

Гэтаксама iлюзiя вера Твая

што ў iншых месцах сярод iншых людзей

знойдзеш iншае жыццё

XXXIX

Прайшлi вакацыi. Я не бачыла яе цэлых тры месяцы. Прабыванне ў краiне i ўсё большая сувязь з Маркам адсунулi маё захапленне яе асобай. У лiпенi я два месяцы была ў гарах. Лежачы на траве каля Мураванца, я пасылала ёй гарачыя сонечныя думкi. Я выграбала з сябе тугу па ёй цёплай усмешкай, парывiстымi рухамi i голасам, якi страсна даносiў мне самыя новыя перажываннi. I бадай што, многае з гэтага засталося, бо я так моцна хацела, каб ты была каля мяне. Але ж гэта трывала толькi iмгненне, адзiн з многiх промняў. I агарнула мяне думка, што такiя пачуццi праходзяць, як дзiцячая хвароба. Хоць я i не ведаю, цi ўсё тое ўва мне ўжо астыла. Бо найважнейшае ў такiм трываннi - гэта прысутнасць. А яна замоўкла. Замкнулася. Як бы хацела забяспечыць сабе вакацыi без маёй, магчыма, занадта назойлiвай прысутнасцi. Напiсала ёй дзве паштоўкi i лiст. Нiчога. Цiша. Я патэлефанавала толькi ў Менск, каб праверыць, цi нiчога ёй не трэба. Сядзiць, чытае кнiжкi, слухае музыку i амаль не паказваецца на белы свет.

У кастрычнiку я толькi вярнулася, каб завяршыць у Менску свае справы, i з пачаткам лiстапада мушу быць у Кракаве, дзе мяне чакае стаўка ў вучэбнай установе i праца ў адной рэдакцыi лiтаратурнага часопiса.

Калi я наведала яе - традыцыйна з бутэлькай чырвонага вiна, - яна прыняла мяне сардэчна, але гутарка не клеiлася. У яе былi бiлеты ў фiлармонiю. Мы рашылi iсцi пеша праз азалочаны восеньскi парк над каналам. Усю дарогу маўчалi. Яна час ад часу падбiрала з-пад дрэваў лепшае лiсце. Склала каляровы букет i дала мне яго паглядзець, сунуўшы ледзь не ў вочы, але ў самую сярэдзiну майго жыцця, маiх думак. Мы абнялiся.

У зале фiлармонii холад. Музыканты, сумныя i без энергii, якая, увогуле, проста неабходная, каб пераканаўча расказаць нешта сваiмi iнструментамi. Усе, пэўна, толькi мараць пра нейкiя кантракты i заробкi загранiцай. А тут толькi смутак i прыгнечанасць, падмацаваныя пасля вяртання з паспяховых гастроляў, дзесь далёка ў Амерыцы, Францыi цi Аўстрыi.

Ад усяго аркестра я адчула павеў жальбы па прадаваным таленце i жыццi ў танных канцэртах перад рэстараннымi гасцямi на багатых раўтах. Вакол у зале выцертыя i смярдзючыя абiўкi цвёрдых i нязручных фатэляў, тынк, якi асыпаецца са сценаў i столi. Восеньскi холад, якi паралiзуе волю. Аж дзiўна, як музыкантам не дранцвеюць пальцы.

Граюць канцэрт Рахманiнава. Павольна, як бы сiлай вiбрацыi выконваемых рухаў аркестр раскручваецца. Уся зала ўпадае ў настальгiчнае задуменне. Музыканты выцягваюць з сябе рэшту сiлы, i пачынае рабiцца нешта незвычайнае. Як плач, як лямант i скарга. Яны дзеляцца расказам пра вялiкiя нязведаныя прасторы, пра збалелыя душы, скруху, палярушны смутак. Iлюстрацыя да 'Нячысцiкаў' Дастаеўскага - такiя асацыяцыi выклiкае гэта ўва мне, калi я гляджу на твары людзей вакол сябе.

У нейкi момант бачу, як па яе шчоках пабеглi слёзы. Бяру яе халодную руку. Яна праз сiлу ўсмiхаецца i апускае галаву. Калi канцэрт закончыўся, мы выходзiм i бачу - не перастае плакаць. Я стаю поруч, але я не бязрадная. Разумею i адчуваю, як iграе ў ёй усё тое, што расказалi музыканты, якiя iгралi аповесць больш пра свой уласны лёс, чым самую музыку Рахманiнава.

Вяртаемся дамоў. Яна просiць, каб я зрабiла гарбату i, можа, што-небудзь перакусiць. Кручуся на кухнi i чую, як стукае плыта. Паставiла гучна 'Нактурн' Шапэна. Наш любiмы.

П'ем гарбату, пад канапкi. Не ведаю, цi павiнна я пра нешта пытацца. I тады яна сама пачынае расказваць, што выклёўваецца ёй кантракт у Празе. Ужо атрымала першае паведамленне i, магчыма, гэта будзе гадавое прабыванне i праца на радыё 'Свабода'. Калi добра павядзецца, яна паедзе ўжо на тым тыднi.

XL

Гэтую мясцiну называюць урочышчам. Курапаты. Мабыць, назва нейкай вёскi. Невялiкi лес каля абвадной дарогi. Адразу за дарогай панельныя камянiцы. Немы i да ўсяго абыякавы бетонны квартал.

Аня патэлефанавала ўчора i сказала, што iдзе на манiфестацыю. Шэсце з цэнтра горада ў Курапаты, у Дзень задушных. Мой перадапошнi дзень у Беларусi. Можа, ён будзе найлепшым развiтаннем з гэтым краем, яго людзьмi. Тымi, што жывуць i што памерлi.

Курапаты адкрыў Пазьняк у канцы сямiдзесятых, i для многiх беларусаў гэта знак адраджэння. З магiлаў, дзе бальшавiкi замардавалi ў трыццатыя гады тысячы людзей, беларусы, узялiся адраджаць сваю самасць.

Мiнула два дзесяткi гадоў, i вось пашыраюць дарогу. Гэта, бадай што, толькi зачэпка, каб паспяхова заасфальтаваць памяць. Людзi пратэстуюць, але iх няшмат. Улады ведаюць пра гэта i тым смялей спрабуюць ужо цяпер запабегчы будучым дыскусiям i расплатным разборкам.

Я iду на шэсце, каб паглядзець, цi ёсць яшчэ гарт, каб супрацiвiцца караедам i збэшчанай iмi памяцi пакаленняў. А можа, iду толькi таму, што Аня патэлефанавала мне i я не магла ёй адмовiць.

Паход на Курапаты пачынаецца ад Акадэмii Навук. Надвор'е лiстападаўскае. Слотнае i шэрае. Толькi цяпер я ўсведамляю, што ў Менску цэлы год сапраўды мала сонца. Большасць месяцаў у годзе - пахмурныя i шэрыя днi. Найгоршыя смуткi агортваюць тут чалавека ўвосень. Балоцiстая краiна, поўная дэпрэсii i алавянай аўры.

Нехта дае мне палаючы знiч. Iду з iм, саграваючыся задушным святлом. Штохвiлiны паветра разрывае гук звона, якi нясуць наперадзе калоны. Memento mori.

Шэсце ў маўчаннi даходзiць да дарогi на Вiцебск. Паварочваем на абвадную дарогу, за якою вiдаць навалы згорнутай бульдозерамi зямлi. Рабочыя, што круцяцца вакол машын, абыякава пазiраюць на нас. Шэсце закончыцца, ацiхне звон, i рабочыя напэўна ж прыступяць да пашырэння дарогi. Заасфальтуюць лес крыжоў, якi вырас тут за апошнiя тыднi на знак пратэсту. Усё як панарама смутку i непапраўнасцi. Праз хвiлiну мiльгае думка, як ратунак, як апошняя дошка ратунку. Я ж адгэтуль паслязаўтра выеду i страсу з сябе гэты самнамбулiчны бяскрай. Але гэта зноў жа толькi абвадная думка, як пакуса. Бо такiх сiтуацый i людзей не бракуе i ў нас.

Мае боты члапаюць, гразь, балота... У раскапанай зямлi пад нагамi касцей, аднак, не вiдаць, не вiдаць у ёй i мартыралагiчных плямаў. Звычайная зямля. Шэрая, брудна-рудая, не выклiкае эмоцыяў. Выклiкае адзiна жаданне выйсцi на якi-небудзь ходнiк i ступаць па чыстым, вымытым тратуары.

Падыходзiм да лесу. Ускрай яго група маладых людзей паставiла палатку. У брудным лагеры вiдаць параскiданыя бутэлькi. Як праваслаўны звычай выпiвання за памерлых на iх магiлах. Няўжо i ў такiм месцы гэта ўсё яшчэ звычай.

Узгадваецца адзiн выпадак з пахаваннем паўгода таму назад. Быў канец лютага альбо пачатак сакавiка. Памерла Анiна бабуля, i я пайшла з ёю на пахаванне. Бадай што нават не толькi з прычыны спачування сiмпатычнай каляжанцы i яе бацькам, але, мусiць, таксама i з цiкавасцi, як выглядае тут пахаванне. Гэта ж частка культуры штодзённага жыцця, гэта люстра ўсiх iншых абрадаў, свецкiх i рэлiгiйных - гэтых сямейных, гэтых грамадскiх. Я купiла прыстойны букет яркiх хрызантэмаў з чорнай стужкай i ў цэлафане з густоўнай чорнай аблямоўкай. Пад'ехала на таксi да дома, куды часта забягала адведаць Аню. У адным пакоiку iх цеснай кватэры жыла яе бабця, якая ўжо амаль не падымалася з ложка. Было ёй за восемдзесят. Аднаго разу я кiнула вокам у прачыненыя дзверы ў той пакоiк i ўбачыла, як старэнькая падымалася з пасцелi i сядала на край ложка. Яе позiрк на хвiлiну затрымаўся на мне. У яе запалых вачах я ўбачыла, як яшчэ тлеюць iскрынкi жыцця. Так, як бы я ўбачыла ўсе моманты, якiя давялося ёй правесцi на зямлi - дзяцiнства над нейкай ракою, смех у лесе, пацалунак хлопца, потым нейкi агонь, дым, багнiшча i панурыя нетрышчы, крык, плач, шэрая будная праца i апушчаныя ў мыльны шум далонi, што палошчуць цi мыюць нейкае ашмоцце. Як фiльм, секундная iмпрэсiя без канкрэтнага сцэнару. Нават не вобразы, а толькi ўражаннi ад

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату