сцяна. Авiнутая толькi ручнiком, прысела каля Марка на ложак. Прызналася, што якраз сёння яны рашылi справiць свае семнаццацiгодзе. Адной будзе праз некалькi дзён, другая два месяцы таму пераступiла парог сталасцi. Але ж гэта няважна, гэта толькi сiмвалiчныя даты. Абедзве ўжо здавён хочуць пазбыцца свайго дзявоцтва з якiмi-небудзь прыстойнымi хлопцамi, але каб не з iхняй роднай вёскi. Марк, увесь у жары, пачаў далiкатныя пяшчоты. Ён не верыў, што яны нечапанкi. Калi праз некалькi хвiлiн разагрэў яе пацалункамi, яго пальцы павандравалi па сцягенцах. Там памiж далiкатных завiткаў дзявочых валасоў натрапiў на гарачую крынiцу вiльготы. Апусцiў пальцы памiж саромнымi губамi i з гiнекалагiчным досведам праверыў вузкi праход. Сапраўды, аўтэнтычна непачатка, уся ў дрыжыках i войкх, са страхам, бяссiла чакае развiцця падзей. Далей метадычна пачаў даводзiць яе цела да поўнай кандыцыi, каб пры як мага меншым болю ўвайсцi ў яе i разарваць сваiм чубчыкам прастору раскошы i асалоды.

Я гляджу на яго палымяныя вочы. Расказвае з такiм захапленнем, што гэта як адкрыццё новай краiны, новага ландшафту, смакаванне экзатычных страваў i ўпiванне моцным напоем невядомага паходжання з невераемным пахам. Ён яшчэ так праняты тым здарэннем, што я бачу яго ўзведзены чэлес у штанах i расчырванелыя шчокi. Кажа, што падобнае трапiлася яму другi раз у жыццi. Першы раз пераспаў са сваёй аднакласнiцай у васемнаццаць гадоў. Але тое было, як бура, нават не спрамогся насыцiць сваёй разняволенай фантазii, як ужо i закончылi, бо дзяўчына моцна закрывавiла. А тут зусiм спакойна, без драмаў. Аматарка прыгодаў - вось яна: ляжала пад iм i ўздыхала, даючы выйсце ўсiм сваiм дзявочым летуценням.

Змешаная са страхам асалода спрычынiла тое, што яна амаль не адчула хвiлi прабiвання праз дзявочую плеўку. Марк даволi спорненька закончыў, бо такi дарунак лёсу быў i для яго таксама раскошнай неспадзяванкай. За сцяной у ваннай другая дзяўчына чакала сваёй чаргi. Аказалася, што яны прынялi рашэнне па чарзе аддацца Марку, метадычна трацячы свой найкаштоўнейшы скарб. Марк, вiдаць, зрабiў на iх уражанне годнага мужчыны. Рашылi не чакаць прыяцеля. Калi першая сышла з ложка i на хвiлiну знiкла ў ваннай, паявiлася другая таксама авiнутая купальным ручнiком. Яна была яшчэ больш напалоханая, чым яе сяброўка. Але таксама поўная рашучасцi. Халодным, амаль дакладна разлiчаным голасам сказала яму прыступаць да справы. Легла на спiну, скiнуўшы з сябе ручнiк. Марк, ашаломлены першым актам, яшчэ не прыйшоў да памяцi. Як i ў першым выпадку праверыў, цi сапраўды дзяўчына яшчэ нечапанка. Так, была. Пачаў змушаць сябе на пяшчоты. Але нiчога з таго не выходзiла. Той, як на злосць, занаравiўся i пастанавiў не паддавацца. Гульня задоўжылася, трывала ўжо пяць, дзесяць, пятнаццаць мiнут. I анi. Тады ён папрасiў дзяўчыну, каб яна ўзяла ў руку яго мужчынскасць. Тая абурылася. О не! Каб, дык не! Марк быў на краi роспачы. Меў пад сабою другую па чарзе цэлку i не спрамогся адным банкетам справiць два вяселлi.

А тым часам дзяўчына ўся аж перавялася. I гэта толькi пагаршала справу. Нарэшце ён рашыўся адысцiся на хвiлiнку, што давала яму магчымасць уцячы i выблытацца з гэтага недарэчнага становiшча. Сказаў, што хоча яшчэ раз патэлефанаваць прыяцелю, каб той прыехаў. Дзяўчына ўстала з ложка i пабегла ў ванную. Марк, не доўга думаючы, пацiхеньку сабраў манаткi i - шмуль з хаткi, стараючыся ўцячы без лiшняга шуму. Калi ехаў машынай, у iм мяшалася пачуццё палёгкi, вiны, са смакам перажытай асалоды i плягi адначасова.

XXXIV

Пане Божа,

я нiбы скравак паперкi

з Тваiм запiсаным жаданнем

шкуматанай ветрам i раптоўнымi павевамi

ад людзей што мiма праходзяць

ад праезджых машын

маю цела

што ты даў мне ў дарунак

у дзень пачатку майго

i пэўнага болей нiчога

за што я табе ўдзячная

бо тым самым ты звольнiў мяне

ад жахлiвага рашэння

якое iншыя на сябе прымаюць

Пане Божа

мая самотнасць

маё цела

мой страх

i ўсе тыя дробныя радасцi

складаю Табе

удзячная за магутнасць прысутнасцi

якую дакладна бачу

уначы

па-над галовамi

i дахамi горада

XXXV

Тыдзень таму назад я атрымала запрашэнне ў Вiцебск прачытаць некалькi лекцый па польскай мове ў мясцовым унiверсiтэце. Наша амбасада ўжо два гады як спрабуе наладзiць там рэгулярныя заняткi па польскай. Мяне як лектарку папрасiлi высветлiць атмасферу i цiкавасць. Увогуле, як мне расказаў адзiн супрацоўнiк амбасады, яны тут разумеюць, як улады баяцца польскай мовы i як афiцыйна цяжка прабiцца праз гэты адмiнiстрацыйна задэкрэтаваны страх. Прасцей з сербалогiяй i балгарыстыкай. Хай беларускiя студэнты вучаць хоць турэцкую, хоць арабскую, але, баранi божа, каб толькi не польскую! Тым не меней ёсць некалькi зацiкаўленых асобаў у тамтэйшым унiверсiтэце, нейкiя рэшткi iнтэлiгенцыi, якая 'мыслiць свежа', якая цягнецца да Польшчы, бачачы ў гэтым натуральнае развiццё сваiх памкненняў. Я думаю, нашыя пяць мiнут i так прыйдуць, калi пачнецца масавы адплыў ад расейскай культуры. Гэта толькi пытанне часу. Так вось мне i далi паўтара дзесятка заняткаў на працягу трох дзён. За гэта добра плацяць, за гатэль таксама. I думаць няма чаго - трэба ехаць. Тым болей, што мне даўно хацелася пабачыць горад Шагала.

Я запрасiла яе ў паездку гэтай марознай студзеньскай ранiцай. Прыйшла загадзя да яе на кватэру, калi яна, ужо ўстаўшы, свяшчэнадзейнiчала над запарваннем кавы. Водар асвяжыў нашу сустрэчу i без таго поўную напружання пасля яе няскончанага рамана з Дзiмам. Нешта мне здаецца, што памiж iмi як бы штось прабегла, папсавалася, але я не назалялася, каб яна мне ўсё выкладвала. Я сказала ёй толькi пра прапанову з'ездзiць на некалькi дзён у Вiцебск, на што яна жвава зрэагавала расказам з газеты на тэму маладзёжнага бунту ў тамтэйшай турме. Адразу згадзiлася пад'ехаць разам. Ужо каторы тыдзень яна хацела напiсаць доўгi артыкул пра бесперспектыўнасць, у якой жыве моладзь i пра нарастаючае адчуванне бунту, якi можа лёгка перарадзiцца ў нешта больш сур'ёзнае. Цэлае пакаленне, якое ўжо не ведае савецкай сiстэмы, старэйшымi сiлком ўпiхваецца ў стаптаныя боты i абноскi камунiстычнай iдэалогii. Сказала, што нават калi i няма заказу на тэкст, дык i так яго апублiкуе, а апроч таго вельмi хоча паехаць са мною ў Вiцебск. Прапанавала, каб мы разам спалi ў гатэлi, што дадало б нашай паездцы яшчэ большага румянцу. Даўно мы не спалi разам, i я паглядала на яе з усё большым апетытам.

Развiталiся на тры гадзiны. Я паехала пакаваць свае рэчы, залатвiць сякiя-такiя справы ў горадзе. На кухнi пакiнула Марку запiску, што некалькi дзён мяне не будзе, што цалую ў самы кончык яго цудоўнага красунчыка i тут жа нарысавала яго на паперцы. Вельмi востры.

I ўжо неўзабаве, паполуднi мы сядзелi ў вiцебскiм аўтобусе. Адразу за Раўбiчамi яна паказала мне краявiд, якога такога я ў Беларусi яшчэ не бачыла i ўбачыць не разлiчвала. Гэтыя мясцiны называюць беларускай Швейцарыяй. Несустраканы яшчэ кантраст памiж плоскай i балоцiстай панарамай, якую бачыш у дарозе да Берасця, альбо багнiстымi, лясiстымi нетрамi каля Магiлева i гэтым узгорыстым краявiдам, падобным на Бяскiды цi Бяшчады. Адразу за Лагойскам мясцовасць выроўнiваецца, а ўжо ў ваколiцах Лепеля - звыклы лясны ландшафт з невялiкiмi ўпадзiнамi i пабiтай асфальтавай дарогай, на якой аўтобус падскоквае, вытрасаючы з пасажыраў усякую ахвоту прыкархнуць.

Згадалася апавяданне Ўладзiмiра Арлова, як ён падарожнiчаў гэтай трасай i, праязджаючы кожнае мястэчка-прыпынак, успамiнаў людзей, найчасцей дзяўчат, з якiмi звёў яго лёс на розных прыпынках жыцця.

Дабiраемся да Вiцебска. Сузiраем з-над Дзвiны шагалаўскiя краявiды. Горад такi смутны i шэры. Яна расказвае мне пра фестывалi, якiя летам на некалькi дзён у год ажыўляюць горад i яго наваколле. Прыязджаюць вялiкiя зоркi расейскай эстрады. Аднаго разу такi малады талент Васiль Баканаў - гэты Павароццi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў (iм заўсёды мусова мець нейкi эрзац у вытворчасцi лядоўняў, самалётаў i зорак эстрады) прывiтаў публiку воклiчам, што, бачыце, шчаслiвы, што сёння можа спяваць на Ўкраiне. Нiчога сабе. Што значыць нейкаму артысту-маскалю прабздзецца ў Астрахань, Адэсу, Менск, Кiеў цi Вiцебск. Раз плюнуць. А тутэйшыя людзi нават нiяк не зрэагавалi. Савецкае атупленне, залiтае морам

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату