здароўе ў цябе, дзеўка. I хуценька пахвалiлася, што звонiць, уласна, з басейна па тэлефоне калегi. Яны выбiраюцца ў Ракаў. Калегу завуць Вiктар, месяц таму назад ён атрымаў грант у Польшчы на пераклад адной з кнiг Сэргiюша Пясэцкага.
Памятаю захапленне калегаў па вучобе 'Запiскамi афiцэра Чырвонай Армii', калi я рашыла замахнуцца на 'Багам ночы роўныя' i на 'Каханка Вялiкай Мядзведзiцы'. Кнiжкi не зрабiлi ня мяне грамавога ўражання. Прачытаўшы некалькi самых цiкавых раздзелаў, адклала на палiцу. I ўжо толькi калi выбiралася ў Менск, пастанавiла сабе паўтарыць чытанне з пачуцця абавязку перад тым светам, якi даўно адышоў i запрапаў. Альбо ж перабраўся на накалькi сот кiламетраў на захад. На iншую гранiцу, па iншыя тавары, на iншую кантрабанду i iншыя легенды, ярка расказваныя за багата застаўленымi сталамi.
Я адзелася. Зашпiляючы спаднiцу, пацягнулася, сонна адкiнуўшыся безуладным целам на ложак, дзе загорнуты ў коўдру прыгнечана енчыў Марк. Пацалавалiся. Пасля чаго я павалаклася на кухню рабiць каву.
Я некалькi разоў праязджала мiма Ракава, але нiколi неяк не знагодзiлася завiнуць туды. Мне заўсёды было цiкава, як жа выглядае гэта авантурнае i рамантычнае мястэчка, якое ў трыццатыя гады вiравала кантрабандным жыццём.
Гатуючы каву, я спрабавала пераказаць Марку змест буйнага жыццёрыса Пясэцкага, але ён глядзеў на мяне заспанымi вачыма i з недаверам на твары. Думаю, што ў iх у Латвii цяжка з верай у рамантычныя гiсторыi - зладзейскiя i разбойнiцкiя.
Я ўкiнула ў свой скураны заплечнiк тэрмас з кавай, бутэльку мiнералкi, печыва i некалькi яблыкаў.
Глянула ў акно. Пад'ехаў мясцовы 'Suzuki', з якога мне энергiчна махалi рукамi.
Дарога недалёкая. Пазнаёмiлася з двума яе калегамi. Зусiм нiчым не падобныя. Вiктар - вытанчаны лiтаратар, iнтэлектуал i майстар шлiфоўкi слова. Андрэй - пануры тып ахоўнiка, багаты маетнiк добрай машыны i мабiльнiка. У чорнай скуранцы выглядае як член тыповай 'расейскай банды' цi чагосьцi, што ў Польшчы з нядомыслу называюць мафiяй.
Андрэй i Вiктар - два шчырыя сябры яшчэ са школы, яны трымаюцца лаяльнасцi i шануюць розныя вартасцi сiстэмы.
Яна коратка расказвае, як Вiктару прапанавалi пераклад з Пясэцкага, калi ён апублiкаваў артыкул у 'Фрагмэнтах' пра жыццё малых гарадоў на польска-савецкiм памежжы ў трыццатыя гады. Атрымаў на працу салiдны грант i поўны захаплення 'Каханкам Вялiкай Мядзведзiцы' бярэцца за працу. Пачаў са шматразовага наведвання Ракава. Сёння, дарэчы, гэта яшчэ адна спроба пагутарыць з некалькiмi старажыламi гарадка. Спроба сягнуць у час, з якiм хоча пазнаёмiць усiх нас.
Едзем шырокай двухпалоснай дарогай. Вiктар паказвае, дзе праходзiла польска-савецкая гранiца. Да сёння людзi з Менска, едучы на рыбалку цi ў лес у гэтыя мясцiны, з'едлiва альбо са смуткам кажуць, што едуць у Польшчу.
Мы з'язджаем з гасцiнца на Горадню i Вiльню. Лясны пясчаны прасёлак даводзiць да могiлак. Вiктар просiць Андрэя спынiцца. Выходзiм з машыны. Белая каплiца i свежа высечаныя дзiкiя дрэвы i кустоўе Тлумачыць нам, паказваючы навакол рукою, што толькi цяпер у хвойнiку бачыцца рука гаспадара, якi як бы вярнуўся сюды праз прорву гадоў. Шмат магiл сярод выносных соснаў пазападала. Чытаю польскiя прозвiшчы на старых замшэлых камянях.
Вiктар праводзiць мяне за каплiцу, дзе да сцяны прымацавана пад канец мiнулага альбо на пачатку гэтага стагоддзя салiдная металiчная таблiца. Польскiя надпiсы, польскiя прозвiшчы. Мне ўспамiнаецца падарожжа ў Нiжнi Слёнск, дзе я недаўмёна адкрывала сабе чужы, але разам з тым i блiзкi свет, якi ўжо адышоў, але i пакiнуў па сабе шматлiкiя сведчаннi ў гатычных надпiсах.
З могiлак асфальтавай дарогай кiруем у бок касцёла, куды, як пiша Пясэцкi, на нядзельную мшу кантрабандысты наогул не хадзiлi перапрашацца ў Пана Бога за многiя грахi, хадзiлi ж бо, каб проста пафарсiць у новым гарнiтуры i прыгледзецца да маладых дзяўчатак, з якiмi ўжо папалуднi выгульвалiся вакол мястэчка.
Раптам з летуценнiцкага замроення мяне вырваў нечаканы вiдок. I толькi Яна адразу змецiла бляск у маiх вачах. Паперадзе нас шыбаваў чорны лiмузiн 'Масквiч' трыццатых гадоў. На фоне драўляных даваенных дамоў гэта глядзелася як сцэнарый фiльма тых часоў. Мы ўсмiхнулiся самi сабе, а яна памахала камусьцi знаёмаму за кiроўцай. Усё зрэжысеравана? Я жартую, што гэты яе досцiп меў дужа чаго каштаваць. Вiктар, вiдаць, найбольш задаволены, бо нечакана ўсе мы разам апынулiся ў сiтуацыi, якое самi хацелi. Чацвёра нас, нiбы статыстаў, сталiся часткай краявiду ўжо нежывога пiсьменнiка. Так, нiбы сам Пясэцкi пакпiў з нас, падкраўшыся, як шпiён i кантрабандыст, i нябачна спынiўся за намi. У ягоным стылi.
Потым едзем да Янушкевiча ў саўну. Найперш старамодныя перагуды з Язэпам i яго братам Фелiксам, у якога рот не закрываецца i якi хвалiцца новымi набыткамi з нейкiх раскопаў. Скудзельны посуд, кафлi, фiгуркi мiфiчных зверанят з неiснуючых ужо халуп жыдоўскiх купцоў i рамеснiкаў. Потым папiваем самагонку з мясцовых лясоў. Слiзка п'ецца ды хутка развозiць. Калi браты Янушкевiчы ад'язджаюць, мы застаемся адны ў гасподзе. Даржнiк - падворак з зялёным травянiстым дзядзiнцам замкнуты будынкамi з усiх бакоў. У куце ўжо дымiцца расейская 'баня'.
Раздзяваемся i ўскокваем усярэдзiну. У гарачай атмасферы поўнай пары i алкагольнага чаду прыгадваем сабе балады i кантрабандысцкiя гiсторыi. Вiктару ў гэтым супернiкаў няма.
Крадком паглядаю то на Яе, то на хлопцаў, якiя весела ўгоньваюцца вакол стала. Драўляная вялiкая расейская лазня ўжо набрала жару, ля сцен велiзарныя бочкi з ледзяной вадой з ракi. Настрой i гамонкi неяк успасобiлi нас абедзьвюх усё больш i больш зблiжацца, нiбыта праз дакрананнi мы маглi знайсцi ўзаемную халодную бяспеку нашым целам. Пазiраю на яе з адценнем фiглярнага запыту, яна на мяне глядзiць замглёнымi вачыма з распаленымi губамi. Бачым сябе ў ролi вясковых дзевак, якiх багатыя спадары кантрабандысты запрасiлi на оргiю, каб расслабiць стурзаныя нервы i не думаць, што, можа, ужо заўтра, мо, праз тыдзень каторы з iх загнецца ў засадзе на савецкiм баку альбо жыўцом гнiцьме ў суровай вязьнiцы. Яны запрасiлi нас, каб мы дакранулiся да iх цяжкай долi i сваiмi целамi ўступiлi ў садружнасць вялiкага грэху.
Яе разгарачаныя вочы патрабуюць, каб я проста задала пытанне - цi была б ты гатовая. Яна згодна кiвае галавой. Глядзiм на хлопцаў, на iх абвiслыя памiж ног прычындалы. Так. Трэба прыцьмiць святло i схавацца ад нечаканых цiкаўных раззяваў...
XIX
Сёння першы дзень траўня. 'Жалезныя браты' адкрываюць сезон. Палова мiрскай моладзi будзе з зайздрасцю назiраць за кавалькадай блiскучых 'Harley', 'Honda', 'Yamaha', што праедуць праз горад.
Я дамовiлася, што чакацьму пад Макдональдам а дзесятай, а пасля паедзем у метро да Колi ў далёкi пасёлак.
У бляшаным гаражы Коля разам са сваiмi прыяцелямi ўжо шыкуюць машыны на старт. Яна кiнула ў мой бок шлем, i я ўжо не ведаю, калi я апынулася на заднiм высокiм сядзеннi аднаго з байкераў. Такiх пасажыраў называюць нажопнiкамi.
Шалёная дарога, поўная зласлiвых i зайздрослiвых вачэй забапал. Дабралiся да Раўбiчаў. Алiмпiйскi цэнтр, прыстасаваны да скачкоў з трамплiна з лыжнымi трасамi. Яшчэ дзе-а-дзе на пагорыстай зямлi плямiцца снег. Крыху як у гарах. Хоць ва ўсiм гэтым рашуча больш штучнага блiзiру.
Калi размiналiся на маторах, я бачыла яе светлыя развеяныя валасы пад шлемам. Усмiхалася мне, махаючы рукою i паказваючы нешта вакол сябе.
На ўзгор'i ў Раўбiчах Коля спынiў матацыкл каля старога касцёла. Яна сышла з суседняга матацыкла, павярнулася абветраным на травеньскiм сонцы тварам да касцельных вежаў. Зрэшты, гэта ўжо не былi касцельныя вежы. На франтонах металiчныя дзiды, аздобленыя нейкiм савецкiм арнаментам. Дабудаваная частка касцёла ўяўляла сабою ўваход у музей.
Яна падала мне руку, каб падцягнуць вышэй угору. З другога боку касцёла цвiнтар. Стары каталiцкi цвiнтар з беспаралкавым мноствам новых магiл. Праваслаўе ўперамешку з каталiцызмам. Як у прозвiшчах, так i вынiках пераменаў часу. Касцёл, як вiдаць з помнiкаў, зрабiўся царквою недзе ў другой палове дзевятнаццатага стагоддзя. I апошнi праваслаўны святар быў пахаваны ў 1914 годзе. Яго наступнiк напэўна не мае ўжо ўласнай магiлы.
Ходзячы сярод камлёў i кустоў, знаходзiм старыя валуны, уцiснутыя сiлай часу i забыцця ў цвiнтарны грунт. Польскiя, расейскiя, беларускiя прозвiшчы. Радца, менскi адвакат, купец, царскi афiцэр...
Нiжэй перад намi цвiнтарная дарога ўнiз, якою даўно таму назад штотыдня з'язджалiся на набажэнствы навакольныя вёскi.
Мы прыглядваемся адно да аднаго ў гэтым халодным вясновым краявiдзе. Зрэдзь часу - да твараў, з якiх так i прамянiцца неабыякая ахвота да пацалункаў. У такiя моманты я лаўлю сябе на глыбока прыхаваным ува мне пытаннi, цi Яна напэўна тая асоба, за якую я яе маю. Спрабую тым часам хуценька апiсаць тое, што ведаю, каб аддзялiць сутнае ад iлюзiй. Поўная жыцця, актыўная, пiша, матацыклiстка, без комплексаў у