- 1
- 2
- Я лiчу, што ў гэта немагчыма паверыць. Да таго як пачалася вайна, прайшло добрых дзесяць гадоў, як мы пасварылiся. Адно - не размаўляць са мной, але так ненавiдзець, каб хацець маёй смерцi праз дзесяць гадоў! Я ж не зрабiў нiчога дрэннага, Лiдзiя.
- Мне ты зрабiў, Фрэнсiс. Ты ўсё роўна што забiў мяне. Паглядзi на мяне. Хто я? Мне хутка шэсцьдзесят, нiякiх перспектыў на дзяцей, а я люблю дзяцей. Кватэра над крамай, замест утульнага ўласнага дома.
- Усё гэта крыўдна i не цяжка зразумець, але так ненавiдзець, каб хацець маёй смерцi... Ведаеш, калi б я ведаў гэта тады, я мог бы зрабiць табе такую ласку.
- Ну, што ты, Фрэнсiс.
- Праўда. Калi я ад'язджаў на Цiхi акiян, я ўладкаваў усе справы, зрабiў завяшчанне на Роўз i дзяцей. Карацей кажучы, прывёў усё да парадку. Але я не мог вярнуць тое, што зрабiў табе. Мне здаецца, што вельмi рэдка здараецца так, каб чалавек рабiў памылку i нiчога не мог паправiць, абсалютна нiчога. Але я не думаў, што ты так моцна мяне ненавiдзела.
- Яшчэ як.
- I цяпер?
- Цяпер? У гэты момант? Не. - Яна адвяла ўбок задуменны позiрк. - Калi ты ўвайшоў, у цябе быў выгляд, як быццам зараз павалiшся тут i памрэш.
- Атрымалася б няёмка.
- Канечне. Але вось ты спытаўся ў мяне. Цi ненавiджу я цябе цяпер? I адказ - не.
- Чаму?
- Сам павiнен здагадацца, Фрэнсiс.
- Таму, што ў цябе не засталося нiякага пачуцця. Цi не так?
- Так.
- Я так мала быў падобны на жывога, што ты не магла мяне больш ненавiдзець?
- Праўда.
- Як я выглядаю цяпер?
- О, цяпер, мне здаецца, добра.
- Таму ты павiнна зноў мяне ненавiдзець.
Яна адмоўна пакiвала галавой.
- Не, зусiм не. Я нiколi больш не буду цябе ненавiдзець.
Яе твар раптам стаў ясны i прыгожы, вочы такiя ж блакiтныя, як надзеты на ёй швэдар, i светлыя, як нiтка жэмчугу на шыi.
- Лiдзiя, - сказаў ён.
- Што?
- А нiчога будзе, калi я яшчэ зайду калi-небудзь?
- Не.
- Нiколi?
- Нiколi, - сказала яна. - Я сапраўды больш не хачу цябе бачыць, Фрэнсiс.
- Вось як, - сказаў ён. - Ну, што ж - дзякуй за брэндзi. - Ён падняўся, узяў капялюш i пальчаткi.
- Можа, выклiкаць таксi? - спыталася яна.
- Не, дзякую, - сказаў ён.
Яна адчынiла i патрымала яму дзверы, i калi ён выйшаў, пачуў, як шчоўкнула спружына замка. Ён не паспеў дайсцi да Арлiнгтондрайв, як яна патушыла святло ў краме, i iсцi да Кардзiфроўд было вельмi цёмна. Цёмна i холадна, да таго ж дзьмуў моцны вецер.
- 1
- 2