спадарожнiкам, - на гэта, думаю, пяцьдзесят пять су будзе даволi. Ну i Сезэру плацi дваццаць су. Ты згодны, Выскаляка?
Фурман, усцешаны, што Бэлём раскашэлiцца аж на тры франкi семдзесят пяць су, адказаў:
- Згода.
- Тады плацi.
- Я не дам нi капейкi! Па-першае, бацюшка - не доктар.
- Калi ты не расплацiшся, дык я завалаку цябе ў карэту i завязу ў Гаўр.
Волат аберуч ухапiў Бэлёма i лёгка, як дзiця, падняў угору.
Бэлёму стала ясна, што супрацiўляцца дарэмна. Ён дастаў кашалёк i адлiчыў грошы.
Пасля гэтага дылiжанс папраставаў далей, у Гаўр, а Бэлём павярнуў назад, у Крыкто, i прымоўклыя пасажыры яшчэ доўга бачылi на белай дарозе сiнюю сялянскую блузу, якая матлялася над цыбатымi Бэлёмавымi нагамi.
Вы читаете Звер васпана Бэлёма (на белорусском языке)