пашкадуеш, мудак!
Не вяртаючыся назад цераз масток, яны хуткiм крокам скiравалi кудысь па гэтым беразе, - мабыць, да iншых ускраiнных будовак. Я аддаў аўтамат Кананку i вярнуўся ў катэдж.
Не сказаць, што гэтая сутычка далася мне лёгка, без хваляваньня. Ведаў, тое мне, мабыць, проста не абыдзецца, яшчэ можа быць лiха. Адчуваў, што гэта ня так сабе, не выпадкова, штосьцi тут усунулася тайнае i малапрыемнае. Цi не пашчыраваў тут наш санiнструктар, iначай чаму б яны скiравалi адразу да гэтага катэджа? Ужо пэўна не таму, што ён тут самы прыгожы? Што ў iх там, у тыле, мала здатных, прыгожых будовак для разьведроты гвардзейскай армii? Ды i цi для разьведроты яны рупiлiся?
З дрыготкiх рук прымоўклае Франi я ўзяў сваю гiмнасьцёрку, моўчкi надзеў цераз галаву. Франя чамусь нi пра што не пыталася, - мабыць, i бяз роспыту адчувала, што здарылася на падворку, i на яе азмрочаным тварыку прадаўжаў трымцець спалох.
- Ня бойся, - сказаў я, падпярэзваючыся. - Мы абаронiм.
- Дзякуй вам, - цiхенька адказала дзяўчына.
- I гэта... Завi мяне на ты. Добра?
- Добра, Мiця.
Усё ж я задоўжыўся на гасьцях, нельга было так доўга адсутнiчаць на агнявой. Хоць навакол было цiха, але трывога магла ўзьнiкнуць кожнай хвiлiны. Зноў жа камбат там, мабыць, ужо неаднойчы тэлефанаваў Муху, патрабаваў узводнага. Мядзьведзеў, канечне, выручыць, як звычайна, скажа, што лейтэнант пайшоў у другi разьлiк, дзе не было тэлефону. Але ўсё ж не на паўдня ён пайшоў у той разьлiк.
- Я вярнуся, - сказаў я Франi, якая, не выходзячы на ганак, стаяла ў расчыненых дзьвярах. - Нiкога не пушчайце!
На агнявой, аднак, усё было як заўжды, калi не было абстрэлу. Наводчык Сьцяпанаў дымiў сваёй махоркай; гультаяваты Атрошчанка ляжаў дагары на бруствэры, зьвесiўшы на пляцоўку даўгiя ногi ў шырокiх трафэйных ботах. Малады Скiбаў дзёўбаў пад сашнiком рыдлёўкай - каб павялiчыць радыюс абстрэлу гарматы. Ягонай лянiвай працай прыдзiрлiва кiраваў камандзiр Мядзьведзеў, што сядзеў насупраць на станiне.
- Глыбей, глыбей вазьмi. А то як дасьць на адкаце - наводчыку сiняк i пасадзiць. Абед вам, лейтэнант, у кацялку на скрынцы, - сказаў ён да мяне. На двух з Кананком.
- Еш, Кананок, я ня буду.
Мне было не да абеду. Адчуваў, каньячны хмель яшчэ не мiнуўся, як не мiнулася ўзрушэньне ад нядаўняй малапрыемнай сутычкi. Адкрыты 'додж' кудысь зьнiк з дарогi, i я не заўважыў, куды. Цi яны, можа, зьехалi зусiм, цi шарылi дзе паблiзу. Маглi зноў налезьцi на той асабняк. I я ўвесь час пазiраў туды, хаця й ня ведаў, што зрабiў бы, калi б убачыў iх там. Я сказаў Франi не пушчаць, але разумеў, што магчымасьцi яе ў тым надта абмежаваныя. Калi гэтыя захочуць, iх не спынiць i танку. Што iм гэты катэдж! У мяне ўжо была падобная сустрэча, праўда, ня тут - ва Ўгоршчыне, ля Балатону, у адным графскiм маёнтку, якi мы занялi надвячоркам. Толькi ўлезьлi з-пад дажджу пагрэцца на ноч, як на падворак укацiлася некалькi 'студэбэкераў', i такiя во хлопчыкi з аўтаматамi пачалi нас выкурваць. Маўляў, вымятайцеся, тут будзе ўправа гвардыi палкоўнiка Маляванага. Хоць на самой справе таму палкоўнiку спатрэбiлiся зусiм не халодныя графскiя пакоi з партрэтамi продкаў на сьценах, а хутчэй сутарэньнi пад iмi, дзе было што-нiшто зь пiтнога. I закусi. Як яны нас вытурылi ў поле, дык пасьля да ранiцы гаспадарылi там, а на золаку, пакуль не пачаўся бой, тыя 'студэбэкеры', цяжка валюхаючы па калдобiнах, павезьлi iхныя трафэi. А мы толькi ляскалi зубамi, седзячы ў мокрай пасадцы пры дарозе. Ну але там быў камбат, ён прымаў рашэньне застацца цi ўступiць. Вырашыў уступiць, можа, i правiльна - таньней абыйшлося. Бо што б мы зрабiлi з тою п'яною хэўрай, надзеленай уладай высокага начальства? Тут жа камбат далёка, рашэньне належала прымаць мне. Во я i прыняў. Цяпер буду чакаць наступства.
Мiж тым было чутна, як у раўку штось стрымана прамаўляў па тэлефоне Муха, але, мяркуючы па голасе, не з начальствам, - хутчэй са сваiм братам-сувязiстам. Пагутарыўшы трохi, устаў ад тэлефону i голасна абвясьцiў:
- Брацьця славяне! Вайне канец!!
Мы ўсе на агнявой зьнерухомелi, змоўклi, чакаючы тлумачэньняў радаснай навiны, i Муха, натапырыўшы свае вусы, з важнасьцю аб'явiў:
- Брыгадныя радысты падслухалi: заўтра капiтуляцыя.
- А чаму нам нiчога ня кажуць? - запытаўся Мядзьведзеў.
- Мабыць, скажуць...
Муха зноў зьнiк у раўку, прыпаўшы да свае трубкi - цяпер адтуль чакалiся незвычайныя навiны, ад якiх радасьцю займалася салдацкая iстота, сонцам асьвятляўся ўвесь белы сьвет. Гэта ж трэба - скончылася вайна, i ты жывы! Цябе не забiлi. Ты будзеш жыць доўга, доўга. Ня будзеш трэсьцiся ў зямлi i чакаць апошняга свайго выбуху. Ты вернесься дамоў, зноў убачыш маму. Знойдзеш сваё каханьне, якое дасьць табе законнае шчасьце ў жыцьцi. Канец вайне!..
Але калi канец вайне, дык, мусiць, доўга мы тут ня ўседзiм. Мусiць жа, мы некуды рушым - назад цi наперад. Толькi наперад чамусь не пушчаюць немцы - цi яны ня ведаюць пра сваю капiтуляцыю? Цi, што зусiм кепска, ня згодныя зь ёй? Калi якiя эсэсаўцы, дык ведама, тая капiтуляцыя дае iм няшмат радасьцi - яшчэ яны паваююць. Не дачакаўшыся, аднак, болей дакладных навiнаў, я ўзьлез у равок i патэлефанаваў да камбата. Цi праўда, што ўжо фiнiта?
- Будзе фiнiта - скажам. Нi на хвiлiну ня спозьнiмся. А пакуль захоўвайце пiльнасьць, - ахалодзiў мяне камбат.
Мабыць, так. Калi загадана захоўваць пiльнасьць, дык мабыць, нiчога i не адбылося. Мабыць, радысты пасьпяшалiся. Можа, дзе i капiтулююць, а ў нас будуць марудзiць. Чакаць загаду. Таксама, як i мы чакаем загаду зьверху. У гэтым сэнсе нiчога не мяняецца. Хоць i канец вайне, усе падпарадкуюцца ўласнаму начальству. Як i заўсёды. Толькi начальства вырашае, замiрыцца цi ваяваць.
Але ўсё ж калi капiтуляцыя, дык, мабыць, не пакiнуць нас у гэтай зямлi. Цяпер ужо ў зямлi не сядзелася, i я выйшаў з агнявой на зялёную траўку побач. У навакольлi стаяла зусiм мiрная цiша, не стралялi нi мiнамёты, нi гарматы. Не чуваць было i апрыклай трывожнай стралянiны на перадавой. Штось усё сцiхла, стаiлася. Чакала. Сапраўды, цi не канец гэтай праклятай калатнечы? Настрой мой то поўнiўся радасьцю, то азмрочваўся невядомасьцю, калi я кiдаў позiрк на недалёкi катэдж. Ужо мне карцела туды, да Франi. Як ёй быць цяпер з гэтымi старымi аўстрыякамi? Трэба дадому. У Беларусь. Але як? Куды я яе вазьму? Да маiх артылерыстаў на агнявую? Вядома, хлопцы былi б радыя. Але што скажа начальства?
Сонца схавалася за аграмадзiнай гор, у далiне напоўз даволi прахалодны цень; усё навокал спахмурнела, хутка губляючы сваю нядаўнюю веснавую ўрачыстасьць. З-за шчыльнага плоту лесапiльнi патыхала паленым, даляталi па ветры горкiя подыхi пажарышчаў. Нiчога паблiзу, аднак, не паказвала на небясьпеку, i я наважыўся. Сказаў Мядзьведзеву, каб у выпадку чаго прыслаў Кананка, той ведае. Мядзьведзеў кiнуў скупое 'ладна', i я скiраваў да мастка.
Яшчэ я не ўзяўся за разлапiстую жалезную клямку дзьвярэй, як тыя расчынiлiся, за iмi ў прыцемку пакорлiва стаяла Франя. Яна чакала мяне. На гэты раз яна была без свайго фартушка, у кароценькай шэрай кофтачцы паверх тых жа чорных i вузкiх штонiкаў. Была надта прывабная i з сарамлiвай гасьцiннасьцю ўсьмiхнулася мне.
- Капiтуляцыя, Франя!
- Праўда? А божачка мой...
- Яшчэ не афiцыйна. Але паведамяць.
- Няўжо дачакалiся? Няўжо праўда? - бы дзiця, радавалася дзяўчына. - Трэба старым сказаць.
Яна пабегла кудысь з вэстыбюля, а я застаўся ля засланага квяцiстым абрусам столiка з трыма цюльпанчыкамi ў фарфоравай вазцы. Я трохi недаўмеўся: што б значыла гэтая яе пасьпешлiвасьць наконт гаспадароў? Цi сапраўды ўдзячнасьць, цi добра выхаванае пачуцьцё абавязку? Я ня ведаў яшчэ, як да таго паставiцца, калi праз расчыненыя дзьверы ў вэстыбюль сунуўся той высачэзны стары прафэсар са сваёй фраў. Апошняй ускочыла ажывелая Франя. Трохi адсопшыся ад мабыць доўгага пераходу, гаспадар глухiм голасам сказаў нейкую даўгую фразу, якую тут жа патлумачыла Франя.
- Доктар Шарф вiншуе з канцом вайны i дзякуе пану афiцэру за вызваленьне ад нацызму.
- Калi ласка, - велiкадушна пагадзiўся я. - Жывiце ў мiры.
Доктар уважлiва выслухаў Франiн пераклад, трохi памаўчаў. Вiдаць па ўсiм, гаварыць яму было цяжка, цi